На мяжы з Беларуссю загінуў польскі вайсковец
На мяжы з Беларуссю загінуў польскі вайсковец. Пра няшчасны выпадак паведаміла 17-я Вялікапольская механізаваная брыгада. Паводле папярэдняй інфармацыі, “адбыўся стрэл са службовай зброі”. Ён і стаў прычынай смерці. Падкрэсліваецца, што "у здарэнні не ўдзельнічалі трэція асобы".
Вайсковец прыбыў на мяжу тыдзень таму і з мігрантамі кантактаў не меў. Ён служыў у рэзерве і "не выконваў заданні непасрэдна на польска-беларускай мяжы".
На мяжы Беларусі і Польшчы захоўваецца напружаная сітуацыя з-за міграцыйнага крызісу. У раёне "Брузгоў" знаходзіцца лагер некалькіх тысяч мігрантаў, якія спадзяюцца патрапіць у Польшчу. Польскі бок не збіраецца іх прапускаць і ўскладае адказнасць за сітуацыю на афіцыйны Мінск. Уладам Беларусі пагражаюць новыя заходнія санкцыі.
12 лістапада падчас вучэнняў каля Гродна загінулі два расійскія дэсантнікі.
Bardzo smutna wiadomość. Żołnierz @11LDKPanc zmarł w czasie pełnienia służby. Wyrazy współczucia dla najbliższych. https://t.co/KjP10wSoow
— Stanisław Żaryn (@StZaryn) November 13, 2021