На матчы мінскага "Дынама" ў Фінляндыі былі бел-чырвона-белыя сцягі
Бел-чырвона-белыя сцягі на трыбуне / t.me/tribuna_by/
На матчы асноўнага этапу футбольнай Лігі канферэнцый ХІК і мінскага "Дынама" ў Фінляндыі былі два бел-чырвона-белыя сцягі і банер. Яны з'явіліся на месцы фан-сектара беларускай каманды. Аднак яшчэ ў першым тайме сцюарды прымусілі заўзятараў схаваць сцягі і вывелі з трыбуны, піша "Трыбуна".
Матч праходзіў у Хельсінкі. Яго трансляваў тэлеканал СТБ.
x.com/hjkhelsinki/