“Нёман” у драматычным матчы вырваў перамогу па пенальці і выйшаў у плэй-оф ЛК

Гродзенскі “Нёман” здзейсніў неверагодны камбэк / Ki.fo
14 жніўня “Нёман” правёў матч у адказ трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый супраць “Клаксвіка” з Фарэрскіх астравоў і ў серыі пенальці вырваў перамогу — 5:4. Асноўны час завяршыўся перамогай гродзенцаў з лікам 2:0.
Нагадаем, што першы матч “Нёман” прайграў з лікам 0:2.
Такім чынам, апошні беларускі клуб працягвае выступленні ў Еўропе. У плэй-оф Лігі канферэнцый “Нёман” згуляе супраць іспанскага “Райа Вальекана”.
Дзякуючы гэтай перамозе, Беларусь у рэйтынгу УЕФА падымаецца на 47 месца, што дазваляе краіне выставіць праз сезон зноў чатыры клуба ў еўракубках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.