“Легія” Шкурына перамагла кіпрскі АЕК, але вылецела ў Лігу канферэнцый

Беларускі нападнік выйшаў у канцы матчу / legia.com
Варшаўская “Легія” ледзь не здзейсніла камбэк у матчы Лігі Еўропы, але ўсё ж не змагла выйсці ў плэй-оф.
Варшаўскі клуб бадзёра пачаў гульню, павёўшы ў ліку 2:0 да 18-й хвіліны. Але на пачатку другога тайма прапусціў гол.
Трэнерскія замены не спрацавалі. Беларускі нападнік Ілля Шкурын з’явіўся на полі на 79-й хвіліне, але выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.
Нагадаем, што ў першым матчы на Кіпры “Легія” прайграла з лікам 1:4.
Цяпер у Лізе канферэнцый “Легія” згуляе супраць “Хіберніян”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.