“Нёман” прайграў “Рая Вальекана” у першым матчы плей-оф Лігі канферэнцый

Матч у адказ пройдзе ў Іспаніі 28 жніўня

Матч у адказ пройдзе ў Іспаніі 28 жніўня / ki.fo

21 жніўня ў першым матчы плей-оф Лігі канферэнцый гродзенскі “Нёман” прайграў іспанскаму “Рая Вальекана” з мінімальным лікам 0:1. Да 75-й хвіліны беларусам атрымлівалася стрымліваць мадрыдскі клуб. Асабліва добра гуляў брамнік “Нёмана” Максім Бялоў, які некалькі разоў ратаваў сваю браму.

Але замены іспанскага трэнера перавярнулі ход гульні. На поле з’явіліся гульцы асноўнага складу, якія аформілі адзіны гол у матчы. З першых хвілін гульні на полі было толькі тры футбалісты, якія перамагалі "Жырону" у першым туры чэмпіянату Іспаніі.

Матч у адказ пройдзе ў Мадрыдзе 28 жніўня. Нагадаем, што “Нёман” — адзіны беларускі клуб, які дайшоў да стадыі плей-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

“Нёман” проиграл “Райо Вальекано” в первом матче плей-офф Лиги конференций

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.