На Барысаўскім заводзе агрэгатаў "аптымізуюць" больш за 200 чалавек
Дакумент, падпісаны дырэктарам прадпрыемства Андрэем Лобачам, змясціў сайт barysau.by.
У ім зацвярджаюцца "мерапрыемствы на 2014 год па аптымізацыі колькасці [работнікаў]". Вызначана, колькі чалавек мусіць быць "аптымізавана" ў кожным падраздзяленні завода агрэгатаў. Пасля з'яўлення дакумента ў інтэрнэце пачалі гаварыць пра запланаваныя "масавыя звальненні".
Як інфармуе партал tut.by, дырэктар абвяргае інфармацыю пра звальненні. Паводле яго слоў, тыя, хто трапіць пад "аптымізацыю", проста будуць пераходзіць на іншыя вытворчасці, якія створаць на прадпрыемстве да 2015 года. "Звальняць і скарачаць мы не збіраемся. Гэта стварэнне новых працоўных месцаў", — сказаў Андрэй Лобач.

Фота — bymedia.net, barysau.by