На абарончым прадпрыемстве "Пеленг" — успышка каранавіруса

На мінскім абарончым прадпрыестве "Пеленг" зарэгістравалі ўспышку каранавіруса.
У адным з корпусаў на вуліцы Кедышкі заўважылі рост захворванняў на каранавірусную інфекцыю. Тады тэсты на COVID-19 здалі ўсе супрацоўнікі прадпрыемства. У выніку за адзін дзень выявілі 35 пацверджаных выпадкаў захворвання. Усе яны зарэгістраваныя ў адным цэху.

Статыстыка ў сацсетках "Пеленга"

...і праз суткі
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.