Мядзведзь з Беларусі схадзіў на тры гадзіны ў Еўрасаюз
Мядзведзь-"парушальнік" / vsat.lrv.lt
Мядзведзь з Беларусі схадзіў на тры гадзіны ў Еўрасаюз. Відэакамера літоўскіх памежнікаў зафіксавала яго "падарожжа" праз мяжу раніцай у аўторак. Мядзведзь скарыстаўся тым, што на адным з яе ўчасткаў у багністым хмызняку літоўцы не паставілі загароду з калючым дротам. Пасля таго, як "парушальнік" вярнуўся ў РБ, літоўскія памежнікі яго больш не бачылі, піша vsat.lrv.lt.