МУС Беларусі: Сярод педафілаў ёсць лекары, педагогі, бізнесмены
Праваахоўнікі распавялі пра сацыяльны партрэт беларускага педафіла.
Намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі МУС Беларусі Сяргей Калтун адзначае, што гэты партрэт такі самы, як і ў свеце.
"Сярод затрыманых і асуджаных педафілаў-агрэсараў, разам з асацыяльнымі элементамі, ёсць і вонкава прыстойныя: бацькі (або сваякі), педагогі, прадстаўнікі мас-медыя і мастацтва, бізнесмены, лекары", — цытуе яго словы "Интерфакс-Запад".
Летась у Беларусі былі зафіксаваныя 110 фактаў педафіліі, а за 7 месяцаў 2014-га ўжо 88. Сёлета выяўлена 48 педафілаў, а таксама 54 пацярпелых дзіцяці, у тым ліку — 32 малалетніх.
Фота — Fotolia