Мінску не хапае 1300 дворнікаў

Як паведамляюць "Мінск-Навіны", сёлета "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" дадаткова набыла 42 стандартныя трактары і 20 міні-трактароў МТЗ "Беларусь-320". У залежнасці ад надвор'я спецтэхніку абсталёўваюць шчоткамі ці нажамі для расчысткі дваровых праездаў.



Дарэчы, па мінскіх раёнах дворнікі фактычна выконваюць двайную норму. Такая сітуацыя ўзнікла ў тым ліку і таму, што напярэдадні некаторыя рабочыя звольніліся, бо ўзімку — цяжэйшыя ўмовы працы.



Фота — minsknews.by