Мінскія прадпрымальнікі незаконна прывезлі 250 гастарбайтараў
Крымінальную справу на кіраўнікоў адной са сталічных фірмаў праваахоўнікі перадалі ў суд Фрунзенскага раёна Мінска.
Як інфармуе БЕЛТА, грамадзяніна Беларусі і двух расіянаў вінавацяць у арганізацыі незаконнай міграцыі. Дакладна ведаючы патрабаванні заканадаўства, яны арганізавалі незаконны ўезд у Беларусь каля 250 грамадзян Узбекістана, Таджыкістана і Кыргызстана.
Праваахоўнікі выявілі, што прадпрымальнікі напрыканцы 2012 года зарэгістравалі на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці шэраг суб'ектаў гаспадарання. Гэта рабілася для ўкаранення незаконных ў Беларусі схем аўтстафінгу — спосабу аказання паслуг, пры якім у распараджэнне заказчыка прадастаўляюцца работнікі, нанятыя фірмай. Пры гэтым прававых адносін з заказчыкам супрацоўнікі не маюць, але выконваюць пэўныя працы на яго тэрыторыі.
Замежнікі працавалі на буйных прадпрыемствах Мінска і Мінскага раёна. Цяпер усе яны добраахвотна пакінулі нашу краіну альбо былі дэпартаваныя. Злачынная схема дзейнічала да лістапада 2013 года.
Затрыманых узялі пад варту. Ім пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Ілюстрацыйнае фота — kaluga24.tv