Мінская міліцыя абвяргае звесткі пра затрыманні на месцы падзення дрона

Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / МУС Беларусі
Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра затрыманні на месцы падзення беспілотніка на вуліцы Матусевіча. Раней пра такія затрыманні мясцовых жыхароў паведамлялі праваабаронцы.
"У сетцы інтэрнэт распаўсюджваецца фэйкавая інфармацыя аб затрыманні супрацоўнікамі АМАП мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на вуліцы Матусевіча. Інфармуем: абстаноўка ў Мінску застаецца спакойнай і кантраляванай. Супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для выяўлення асоб, якія распаўсюджваюць недакладную інфармацыю", — заяўляюць міліцыянты.
Зранку стала вядома, што ў ноч на 29 ліпеня ў двары дома №72 па вуліцы Матусевіча ў мінску ўпаў беспілотнік. Гэтую навіну першымі паведамілі недзяржаўныя СМІ. Праз нейкі час яе пацвердзіла прэс-служба Мінабароны. Вайскоўцы заявілі, што дрон быў падаўлены сродкамі РЭБ. Следчы камітэт праводзіць расследаванне па факце падзення БПЛА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.