Мінскае “Дынама” абыграла “Славію”, “Іслач” здабыла трэцюю запар перамогу
24 жніўня завяршыўся 19-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе / "Динамо-Минск"
Двума матчамі ў Мінску завяршыўся 19-ы тур у Вышэйшай лізе. Спачатку “Іслач” без праблем разабралася з “Віцебскам” — 3:0. Дублем адзначыўся лепшы бамбардзір турніру Аляксандр Шасцюк, замацаваўшы сваё лідарства. Для “ваўкоў” гэта трэцяя перамога ў чэмпіянаце запар, а для віцяблян — трэцяя запар параза.
Потым мінскае “Дынама” на Нацыянальным стадыёне абыграла “Славію” з лікам 3:1, узяўшы рэванш за паразу ў першым крузе, пасля якой у каманды пачаліся вялізныя праблемы.
На фан-сектары “Дынама” заўзятары вывесілі плакаты ў падтрымку звольненага трэнера Вадзіма Скрыпчанкі. Дарэчы, для новага трэнера мінчан Аляксандра Паўлава — гэта трэцяя запар перамога ў чэмпіянаце / Скрыншот відэа
Дынамаўцы замацоўваюцца на трэцім месцы, даганяючы “Славію”, маючы пры гэтым дзве гульні ў запасе.
Усе вынікі тура:
Палажэнне ў чэмпіянаце: