“Дынама-Брэст” прайграла “Смаргоні”, “Тарпеда-БелАЗ” і “Арсенал” згулялі ўнічыю

23 жніўня прайшлі тры матчы 19-га тура ў Вышэйшай лізе

23 жніўня прайшлі тры матчы 19-га тура ў Вышэйшай лізе / bel.football

Матчам у Смаргоні стартавала праграма другога дня 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Мясцовы клуб прымаў брэсцкае “Дынама” і атрымаў даволі нечаканую перамогу з лікам 1:0.

У Маладзечне аўтсайдар лігі быў разбіты “Мінскам” — 1:3.

У Барысаве “Арсенал” і “Тарпеда-БелАЗ” згулялі ўнічыю — 1:1. Дадамо, што абедзьва галы забіў гулец “аўтазаводцаў” Кіріл Прэмудраў: спачатку ў браму “Арсенала”, а потым і ў сваю браму.

24 жніўня тур завершыцца двума гульнямі:

"Іслач" — "Віцебск"

"Дынама Мінск" — "Славія"

Матч “Слуцка” супраць “Нёмана” перанесены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.