Мінгандлю прыпыніла дзейнасць закусачнай "Ачаг" у Бараўлянах
Падчас праверкі высветлілася, што там выкарыстоўвалі пратэрмінаваныя тавары.
Міністэрства гандлю Беларусі з 6 лютага прыпыніла дзейнасць закусачнай "Ачаг-Драйв" у Бараўлянах у Мінскім раёне. Падчас праверкі былі выяўленыя парушэнні. Кантралёры высветлілі, што ў закусачнай былі факты рэалізацыі і выкарыстання для падрыхтоўкі гарачых страў пратэрмінаваных тавараў (ад 3 да 10 месяцаў). Таксама там не выконваўся асартыментны пералік, наведвальнікаў не інфармавалі пра тып і клас аб'екта грамадскага харчавання.
"Ачаг-Драйв" мусіць выправіць парушэнні на працягу 10 дзён, паведамляе прэс-служба Мінгандлю.
Нагадаем, Міністэрства гандлю днямі прыпыніла дзейнасць 17 гандлёвых аб'ектаў "Саюздруку". Прычына — "парушэнні гандлёвага заканадаўства". З сярэдзіны снежня 2014-га Мінгандлю прымяняла падобныя санкцыі да шматлікіх іншых гандлёвых аб’ектаў: прыпынялася дзейнасць крамаў сетак “Ома”, “Суседзі”, “Мегатоп”, “Еўраопт”, “Электрасіла”, “5 элемент” ды іншыя. Усяго зачынялася каля паўсотні прадпрыемстваў. З 27 студзеня была прыпыненая праца шасці пунктаў харчавання “Хутка-смачна”.
“Любую краму можна зачыніць. Гэта я вам як былы эканаміст кажу”
Фота: sb.by