Мінчука забілі і закапалі ў пясок ля дарогі, затрыманы ураджэнец Расіі
Ураджэнец Расіі затрыманы па падазрэнні ў забойстве мінчука, чый труп быў знойдзены закапаным у Дзяржынскім раёне.
Як паведамляе interfax.by, абвінавачанага ўзялі пад варту.
Цела мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі 13 ліпеня 2014 года. Труп быў закапаны ў пяску каля дарогі аднаго з дачных дамоў садаводчага таварыства на тэрыторыі Дзяржынскага раёна.
Следчыя здабылі доказы, што да забойства мае дачыненне 51-гадовы ўраджэнец Расіі, якога затрымалі.
Фота — motorbreath.ru