Мінчук амаль 6 гадзін правёў у вентыляцыйнай шахце (фота)
7 жніўня а палове пятай выратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў вентыляцыйнай шахце шматпавярховіка паміж 8-м і 9-м паверхамі затрымаўся чалавек.
Паводле папярэдняй версіі, 36-гадовы мужчына праваліўся ў шахту глыбінёй 8 метраў яшчэ а 23-й, паведамляе прэс-служба выратавальнікаў.
Работнікі МНС дасталі яго на дах пры дапамозе альпінісцкага рыштунку.
Мужчыну шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "пералом 9-га і 10-га рабра грудной клеткі".
Расследаванне абставінаў падзення праводзіць міліцыя.

Фота — mchs.gov.by