Мінадукацыі назвала папулярныя спецыяльнасці, якія выбіраюць пасля 9 класаў

У каледжы

У каледжы

У Міністэрстве адукацыі назвалі самыя папулярныя спецыяльнасці, якія беларускія падлеткі выбіраюць пасля 9 класаў. Размова ідзе пра праграмы сярэднеспецыяльнай адукацыі, таму што на ўзровень прафтэхадукацыі набор яшчэ не завершаны.

Топ-5 спецыяльнасцяў на аснове агульнай базавай адукацыі:

- архітэктурнае праектаванне;
- сястрынская справа;
- цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка;
- дашкольная адукацыя;
- тэхналагічнае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці.

А так выглядае пяцёрка самых папулярных спецыяльнасцей на аснове агульнай сярэдняй адукацыі:

- сястрынская справа;
- распрацоўка праграмнага забеспячэння;
- дашкольная адукацыя;
- аперацыйная дзейнасць у лагістыцы;
- планава-эканамічная і аналітычная дзейнасць.

Конкурс на ССА ў сярэднім склаў 1,3 чалавека на месца пасля 9 класаў і 1,4 чалавека на месца на базе 11 класаў. Усяго залічана больш за 38 тысяч абітурыентаў — гэта 99,9% ад плана прыёму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.