Міліцыя шукае мужчыну, які падазраецца ў крадзяжы валюты (фота)

Аўтамабіль Pontiac Vibe быў прыпаркаваны на вуліцы Някрасава насупраць гандлёвага цэнтру "Аўтазапчасткі-Някрасаўскі". Зламыснік патрапіў у салон праз незачыненыя правыя заднія дзверы. Ён забраў дакументы і грошы — 5200 долараў.

Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, па падазрэнні ў здзяйсненні крадзяжу расшукваецца мужчына, якому на выгляд каля 35 гадоў (гл. фота). Праваахоўнікі просяць грамадзян дапамагчы ва ўстанаўленні яго асобы.

Фота — guvd.gov.by