Мігранты зрабілі падкоп на мяжы пад польскім плотам

Падкоп пад мяжой

Падкоп пад мяжой / Straż Graniczna

Мігранты хацелі нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу праз падкоп. Але яго выявілі польскія памежнікі. Пра гэта паведамілі ў Падляшскім аддзеле памежнай аховы Польшчы.

"У зоне адказнасці памежнай заставы ў Міхалуве група з больш як 20 грамадзянаў Афганістана пранікла праз тунэль пад тэхнічнай загароджай, якая абараняе мяжу", гаворыцца ў паведамленні памежнай службы.

Таксама памежнікі паведамляюць пра сілавыя інцыдэнты. У раёне Нарэўкі мігранты закідалі польскіх патрульных камянямі, петардамі і бутэлькамі з вадкасцю, а пад колы аўтамабіляў кідалі кавалкі калючага дроту. Памежнікі адзначаюць, што быў пашкоджаны службовы аўтамабіль.

Агулам на тэрыторыі Падляшскага аддзела за 9 ліпеня зафіксавалі больш за 100 спробаў парушэння мяжы.

Мігранты зрабілі падкоп на мяжы пад польскім плотам
Падкоп пад мяжой / Straż Graniczna
Мігранты зрабілі падкоп на мяжы пад польскім плотам
Падкоп пад мяжой / Straż Graniczna

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.