Мігранты кідаліся ў польскіх памежнікаў каламі з цвікамі

Гэткімі каламі кідаліся парушальнікі мяжы ў польскіх памежнікаў

Гэткімі каламі кідаліся парушальнікі мяжы ў польскіх памежнікаў / Straż Graniczna

Польскія памежнікі з пятніцы па нядзелю некалькі разоў станавіліся цэлямі для атак мігрантаў з беларускай тэрыторыі. Звычайна мігранты закідваюць патрулі рознымі падручнымі сродкамі пасля таго, як польскія памежнікі спыняюць чарговую спробу нелегальна перайсці мяжу.

Але цяпер, як паведамляюць у Падляшскім аддзеле памежнай аховы Польшчы, мігранты кідаліся не толькі звыклымі ўжо камянямі ці бутэлькамі. У польскіх памежнікаў ляцелі таксама калы з убітымі ў іх цвікамі. Фатаграфію такога снарада апублікавала польская памежная служба.

У выніку ініцыдэнтаў людзі не пацярпелі, але адзін аўтамабіль памежнікаў атрымаў пашкоджанні.

Агулам за гэтыя выходныя на польска-беларускай мяжы было зафіксавана каля 200 спробаў нелегальнага пераходу. Гэта менш, чым у мінулы ўік-энд.

Мігранты кідаліся ў польскіх памежнікаў каламі з цвікамі
Мігранты на беларуска-польскай мяжы / Straż Graniczna

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.