Максім Баграцоў пра тое, што чакае пратэсты
Максім Баграцоў / Еўрарадыё
Былы старшы віцэ-прэзідэнт EPAM Systems і сябра Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў расказаў Еўрарадыё пра тое, што чакае масавыя пратэсты ў Беларусі — і што ад гэтага залежыць.
"Я не метэаролаг. Прагнозы, безумоўна, будаваць нейкія можна, але я думаю, што лепш паглядзець на фундаментальную сітуацыю ў беларускім грамадстве. Ніхто не зможа проста так выкрасліць з памяці тое, што адбылося ў жніўні гэтага года: выбары былі сфальсіфікаваныя, людзі былі збітыя, закладнікі цяпер знаходзяцца ў турмах.
Калі пратэст памяняе сваю форму або ў нейкай ступені пяройдзе з нядзельных маршаў у нешта яшчэ, настроі людзей і эфектыўнасць іх працы на прадпрыемствах, эфектыўнасць інвестараў не зменяцца.
І ў гэтым сэнсе я б на месцы прапагандыстаў замест таго, каб працягваць забіваць клін паміж рознымі пластамі і групамі беларускага грамадства, задумаўся, што ўжо больш за два месяцы адбываецца гэта супрацьстаянне і ўсе мы павінны пачынаць думаць, як будзем збіраць народ разам і выходзіць з палітычнага крызісу, які набліжае нас да эканамічнага крызісу. Думаць цяпер трэба пра гэта. Рана ці позна гэтым давядзецца займацца, таму што праблема сама сабой не сыдзе вось так проста, яна не выпарыцца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.