Лукашэнка зноў патрабуе знайсці нафту. Маскве рыхтавацца да маніпуляцый?

Лукашэнка працягвае шукаць у Беларусі нафту / belchemoil.by
Пасля таго як Польшча абвясціла аб адкрыцці буйнога радовішча нафты і газу, Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях здабычы вуглевадароднай сыравіны і загадаў "не разгойдвацца" і шукаць нафтавыя паклады ў Беларусі. Кіраўнік краіны патрабуе, каб Акадэмія навук, НПЦ па геалогіі і кампанія "Беларуснафта" працавалі ў адной звязцы, працягваючы траціць грошы з дзяржбюджэту.
Пераканаць яго ў тым, што выдаткі не апраўдваюць мэту, ніхто не можа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.