Беларускі экспарт паліва абрынуўся: Расія не ратуе сітуацыю

Санкцыі працуюць / pixabay.com
У 2024 годзе Беларусь вывезла ў Расію чыгункай 5,7 млн тонаў нафтапрадуктаў — амаль на 25% менш, чым у 2023-м. Пра гэта піша “Бюро” са спасылкай на дакументы, атрыманыя "Супольнасцю чыгуначнікаў Беларусі".
Найбольшы спад прыпаў на дызельнае паліва (мінус 58%, да 1 млн тонаў) і бензін (мінус 13%, да 2,3 млн). Раней Беларусь экспартавала амаль удвая больш — да 11 млн тонаў нафтапрадуктаў, якія ішлі праз краіны Балтыі і ва Украіну.
“Раней мы куплялі танную расійскую нафту і прадавалі нафтапрадукты ў Балтыю і ва Украіну з вялікай маржой. Цяпер усё пад санкцыямі — і яны спрацоўваюць”, — прызнаўся “Бюро” адзін з нафтатрэйдараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.