"Амкадор" абыходзіць санкцыі праз Казахстан

"Амкодор"

У справе замешаная казахстанская кампанія ТАА "БАСК-ЦА" / sb.by

Беларускаму вытворцу спецтэхнікі "Амкадор", які трапіў пад санкцыі ЗША і ЕС, дапамагае іх абыходзіць фірма з Казахстана — ТАА "БАСК-ЦА", паведамляе BELPOL. Кампанія закупляе сядзенні нямецкай кампаніі Grammer, вядомай у сферы вытворчасці крэслаў для спецтэхнікі, транспарту і судоў.

Мяркуецца, што казахстанская кампанія выступае ў ролі пасярэдніка, закупляючы прадукцыю Grammer і перапраўляючы яе ў Беларусь у абыход прамых санкцый.

Паводле інфармацыі BELPOL, угода знаходзіцца на стадыі рэалізацыі, але арганізацыя ўжо перадала інфармацыю еўрапейскім і амерыканскім структурам, што сочаць за выкананнем санкцый.

Нагадаем, што ў сакавіку СМІ паведамлялі пра нацыяналізацыю "Амкадора". Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што эканамічная сітуацыя на прадпрыемстве вельмі дрэнная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.