На БМЗ работнікаў сталі адпраўляць у адпачынак за свой кошт

Беларускі металургічны завод

Беларускі металургічны завод / metallurg.belsteel.com

Работнікаў некаторых цэхаў Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне пачалі адпраўляць у неаплатныя адпачынкі. Гаворка найперш ідзе пра тыя цэхі, якія мацней за іншыя пацярпелі ад санкцыйі Еўрасаюза і ЗША.

Як даведалася выданне "Флагшток", як мінімум у электрасталеплавільным цэху ў красавіку 2025 года на 90% былі зрэзаныя прэміі.

Сёлета ў сакавіку БМЗ быў вымушаны знізіць вытворчасць, "каб забяспечыць на належным узроўні эканоміку прадпрыемства". Пра гэта казаў дырэктар завода Дзмітрый Корчык.

Намеснік гендырэктара Сяргей Цярлецкі заяўляў, што з красавіка "па некаторых відах прадукцыі назіраўся прыкметны рост". Пры гэтым менеджар прызнаваўся, што вытворчасць некаторых відаў прадукцыі даводзіцца зніжаць, "калі відавочна, што цяпер іх прадаваць нявыгадна".

Іншы намеснік гендырэктара, Мікалай Анелькін, напрыканцы красавіка прызнаваўся, што прадпрыемства працуе на ўзроўні 90% ў параўнанні з мінулым годам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.