Прамысловасць ідзе ў мінус — як гэта паўплывае на заробкі беларусаў

Прамысловасць ідзе ў мінус

Прамысловасць ідзе ў мінус / pexels.com

Прамысловая вытворчасць у Беларусі за паўгода расла, але зусім нязначнымі тэмпамі — усяго на 0,3% у параўнанні з мінулым годам.

Чаму рост запаволіўся, ці сыдзе прамысловасць у мінус і як гэта адаб’ецца на даходах насельніцтва? На гэтыя пытанні Еўрарадыё адказаў эканамічны аглядальнік газеты "Беларусы і рынак" Андрэй Махоўскі.

Прадукцыя стаіць на складах, а нафта не ідзе

Паводле слоў эксперта, у апошнія месяцы рост прамысловасці трымаецца за кошт вынікаў пачатку года.

— Калі параўноўваць памесячна, напрыклад, май гэтага года з маем мінулага, то назіраецца змяншэнне прамысловай вытворчасці на 1%. Гэта мае асабістыя падлікі.

У гэтым чэрвені ў параўнанні з чэрвенем мінулага года мы мелі скарачэнне на 3%. Гэта значыць, што апошнія два месяцы вытворчасць змяншаецца. І гэтыя 0,3% росту — гэта тое, што было зроблена на пачатку года.

Махоўскі кажа, што калі рост не аднавіцца, то ўжо па выніках сямі месяцаў будзе зафіксавана змяншэнне. Ён звязвае тэндэнцыю да зніжэння са скарачэннем экспарту ў Расію і нізкай загрузкай беларускіх НПЗ.

Промышленность уходит в минус — как это повлияет на зарплаты белорусов
НПЗ у Беларусі сталі працаваць менш
Промышленность уходит в минус — как это повлияет на зарплаты белорусов
Рост заробкаў у Беларусі можа спыніцца

— Калі вытворчасць будзе скарачацца далей — значыць, новыя людзі не патрэбныя. Цяпер заробкі раслі, бо не хапала работнікаў, трэба было вырабляць больш, таму наймалі людзей і прыцягвалі высокімі заробкамі.

Калі вы скарачаеце вытворчасць, новыя людзі не патрэбныя — адпаведна, не трэба іх спакушаць заробкамі. Не ведаю, ці дойдзе справа да скарачэнняў, можа, калі нічога кепскага не здарыцца, то не дойдзе.

Хутчэй за ўсё, рост даходаў спыніцца. Людзі ж атрымліваюць не толькі заробкі, але і прэміі, а цяпер іх проста перастануць выплачваць. Даходы, як мінімум, перастануць расці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.