Лукашэнка прызначыў новых дырэктараў буйных прадпрыемстваў

Аляксандр Лукашэнка / прэс-служба Лукашэнкі
Лукашэнка прызначыў новых дырэктараў буйных прадпрыемстваў. Усе яны да таго таксама былі ў кіраўніцтве буйных прадпрыемстваў і арганізацый.
Андрэй Сойка ўзначаліў "Белшыну", а раней ён быў намеснікам генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях на "Беларуськаліі".
Прызначаны кіраўніком "Магілёўхімвалакна" Алег Курылін раней быў на гэтым жа прадпрыемстве намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях.
Віталь Шэлег заняў дырэктарскі фатэль "Гомсельмаша", а раней ачольваў "Мінскі завод шасцерняў".
А новая гендырэктарка праблемнага ААТ "Камволь" Таццяна Лугіна перайшла сюды з пасады старшыні канцэрна "Беллегпрам".
На месца Лугіной у "Беллегпраме" прыйшла Надзея Лазарэвіч, што раней адказвала за эканоміку і інвестыцыі ў Мінгарвыканкаме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.