Вайна за ўраджай і… валюту: што адбываецца на палях і ў абменніках — эфір

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Пакуль усе абмяркоўваюць як на эканоміку краіны і шараговых беларусаў паўплывае 18-ы пакет еўрапейскіх санкцый, у самой Беларусі нечаканыя змены “валютных трэндаў”. Калі апошнія як мінімум два месяцы попыт на валюты быў меншы за прапанову, то цяпер сітуацыя адваротная і ўсім жадаючым долараў не хапае. Можна было б спісаць усё на сезон земежных тураў і адпачынкаў, але ў экспертаў ёсць сумневы наконт гэтага тлумачэння. З іншага боку, гэта ўсё робяць на фоне той вайны, якую вядзе Лукашэнка, — вайны за ўраджай. А як без вайны дасягнуць пастаўленых мэтаў і сабраць 11 мільёнаў тон збожжа?!
Чаму ў Беларусі ўсе гады не збіраюць ураджай, а ідуць на бой за яго і ў чым сакральнасць лічбы 11 мільёнаў тон? Ці адчуе рэжым Лукашэнкі ўдар ад 18-га пакета санкцый і ці быў у гэтах новых санкцыях сэнс? Што адбываецца на рынку валют і навошта беларусам раптам спатрэбіліся долары і еўра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.