Лукашэнка сёння паўдзельнічае ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

У пятніцу, 9 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічае ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане. Кіраўнік Беларусі знаходзіцца з двухдзённым працоўным візітам у Казахстане. Ён збіраецца выступіць на пасяджэнні Савета кіраўнікоў краін-чальцоў ШАС у пашыраным складзе. Лукашэнка хоча агучыць беларускую пазіцыю па пытаннях далейшага развіцця арганізацыі, інфармуе БЕЛТА.
Адзначым, што ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Беларусь мае статус назіральніка.
У чацвер Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Астане з прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым і перадаў дакументы з архіву КДБ Беларусі пра рэпрэсаваных жанчын з БССР, якія адбывалі пакаранне ў лагеры на тэрыторыі Казахстана.