Лукашэнка сёння едзе ў Каменную Горку, у СШ №56

Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня едзе ў мінскі мікрараён "Каменная Горка-4", у сярэднюю школу №56 (вуліца Каменнагорская, 70). Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных пачатку новага навучальнага года і Дню ведаў, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, СШ №56 адкрылася ў сакавіку 2015-га. Вясной у ёй вучыліся 950 школьнікаў. У поўную сілу навучальная установа запрацуе з 1 верасня. У ёй у дзве змены будуць вучыцца больш за 1800 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Фотарэпартаж са згаданай школы гл. тут.

Фота: minsknews.by