Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком "Сбербанка" Грэфам

Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком "Сбербанка" Грэфам

Расійскі "Сбербанк" можа пашыраць поле сваёй дзейнасці на беларускім рынку. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 чэрвеня на сустрэчы з прэзідэнтам, старшынёй праўлення ПАТ "Сбербанк" Германам Грэфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі паведаміў, што ён гатовы да абмеркавання любых праблем, якія сёння ёсць у супрацы: "Тым больш вы працуеце ў нас вельмі актыўна ў эканоміцы, "Сбербанк России" — актыўны ўдзельнік нашага рынку. Думаю, што поле дзейнасці трэба пашыраць, і мы паволі будзем гэта рабіць".

Грэф падзякаваў у адказ за магчымасць сустрэчы і канструктыўнае стаўленне. Ён падкрэсліў,  што ўзначалены ім банк вельмі буйны гулец на рынку. "І ўсе гэтыя гады, пачынаючы з 2014-га, мы ў няпростыя часы павялічвалі свой партфель. Цяпер сітуацыя ўжо куды больш стабільная. Лічу, што гэты год мы скончым значна лепш, чым 2015-ы і 2016 гады. З наступнага года мы павінны выходзіць на ўстойлівы прыбытак. У цэлым сітуацыя пад кантролем", — канстатаваў расійскі банкір.