Літва ўмацоўвае мяжу напярэдадні расійска-беларускіх вучэнняў

Беларуска-літоўская мяжа / ELTA
Літва рыхтуецца да расійска-беларускіх вучэнняў "Захад-2025" і ўмацоўвае мяжу, паведаміў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустам Любаеў.
"Усе тыя мерапрыемствы, якія прадугледжаны, маюць пэўны грыф сакрэтнасці. Гэта не публічная інфармацыя. Проста магу запэўніць, што наша служба, як і іншыя службы Міністэрства ўнутраных спраў, гатовая", — сказаў ён у размове з літоўскім выданнем LRT.
Любаеў дадаў, што да мяжы будуць дысланаваны дадатковыя сілы і сродкі, і яна будзе ахоўвацца ў ўзмоцненым рэжыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.