Літва пачала вайсковыя вучэнні ў памежным з Беларуссю раёне

Літоўскі вайсковец, ілюстрацыйнае фота

Літоўскі вайсковец, ілюстрацыйнае фота / kam.lt

У Варэнскім раёне Літвы, які мяжуе з Гродзенскай вобласцю, і на палігоне Гайжунай пачаліся вучэнні літоўскага войска.

Тактычныя вучэнні называюцца Arsus vilkas 2025 ("Люты воўк 2025"), яны праходзяць з 11 па 22 жніўня, паведамляе прэс-служба Мінабароны Літвы.

Чакаецца, што ўдзел у вучэннях прымуць каля 350 вайскоўцаў і 50 адзінак тэхнікі. У першы тыдзень пяхотныя роты і штаб у Варэнскім раёне правядуць "абарончыя дзеянні ў населеных пунктах" з выкарыстаннем БМП і іншай тэхнікі. На другі тыдзень вучэнні з баявой стральбой адбудуцца на палігоне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.