Літоўскія мытнікі знайшлі ў туалетнай паперы тры схаваныя аўтамабілі
Аўтамабілі ў грузавіку / lrmuitine.lt
Літоўскія мытнікі знайшлі ў туалетнай паперы тры схаваныя аўтамабілі. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Медзінінкай" на мяжы з Беларуссю.
Як паведамляюць літоўскія мытнікі, кіроўца фуры Man, грамадзянін Узбекістана, заявіў, што перавозіць 720 кілаграмаў туалетнай паперы. Аднак рэнтген паказаў, што ў паўпрычэпе можа быць кантрабанда. Высветлілася, што там знаходзяцца тры... легкавікі Toyota Land Cruiser. Іх прыкрылі ДСП і скрынямі з туалетнай паперай. Кіроўца сцвярджаў, што нічога пра такую незвычайную кантрабанду не ведаў.
Аўтамабілі ацэньваюцца на суму ў 87 тысяч еўра.