Лекара з Гродна пазбавілі волі за палітыку

Лекара з Гродна асудзілі за "фінансаванне экстрэмізму"

Лекара з Гродна асудзілі за "фінансаванне экстрэмізму"

64-гадовага лекара ўльтрагукавой дыягностыкі з Гродна Сяргея Рамашова асудзілі паводле двух палітычных артыкулаў, паведамляе "Вясна".

Дакладны тэрмін пакарання невядомы, але, паводле інфармацыі праваабаронцаў, ён звязаны з пазбаўленнем волі.

Медыку прад’явілі абвінавачанне ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 КК).

Сяргей Рамашоў — лекар ультрагукавой дыягностыкі гарадской паліклінікі №4 у Гродне. У 2022 годзе ён стаў пераможцам абласнога турніру па шахматах сярод супрацоўнікаў медыцынскіх устаноў.

Врача из Гродно лишили свободы за политику
Лекара з Гродна пазбавілі волі за палітыку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.