Латвійскія мытнікі затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі
Латвійскія мытнікі затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі, паведамляе vid.gov.lv. Яны былі схаваны ў падлозе грузавіка, які вёз дошкі, і ў сценках вагона цягніка. У першым выпадку знайшлі 2530 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці, у другім — 3270 пачкаў. Праводзіцца расследаванне.
Значна часцей кантрабанду беларускіх цыгарэт затрымліваюць літоўцы, палякі і ўкраінцы.
Кантрабанда з Беларусі / vid.gov.lv