Квіткі на праезд не падаражэлі толькі ў адной вобласці Беларусі

Аўтобус, ілюстрацыйнае фота
Кошт праезду ў грамадскім транспарце павышаюць улады яшчэ адной вобласці — Віцебскай.
Адпаведнае рашэнне аблвыканкаму зарэгістраванае 11 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, але яго тэкст яшчэ не апублікаваны.
25 сакавіка стала вядома, што на 10 капеек даражэе праезд у Мінскай вобласці. 29 сакавіка на такую ж суму павысілі кошт праезду ў Магілёўскай вобласці, а з 4 красавіка — у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражэў з 10 красавіка. Паўсюдна цэны на квіткі павысіліся на 10 капеек.
У абласцях цяпер адна паездка на аўтобусах і тралейбусах звычайных маршрутаў каштуе 90 капеек, а на экспрэсных — 1 рубель. У Мінску за адну паездку на аўтобусах, тралейбусах і трамваях давядзецца заплаціць 95 капеек, на метро — 1 рубель.
Адзіная вобласць, якая пакуль не падняла плату за праезд у грамадскім транспарце — Гомельская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.