Курс долара ў Беларусі ў аўторак працягвае расці
 
  Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Курс долара ў Беларусі пасля ўчарашняга скачка крыху запаволіў рост, але не спыніў яго цалкам.
Таксама вырас курс еўра і паказвае максімум за 2 гады і 8 месяцаў. Расійскі рубель знізіўся да мінімуму за 15 месяцаў.
Вынікі валютных таргоў 26 лістапада:
Долары ЗША: 3,4725 (+0,0043 / +0,12%);
Еўра: 3,6528 (+0,0078 / +0,21%);
Расійскі рубель: 3,3295 (-0,0084 / -0,25%);
Кітайскі юань: 4,8072 (+0,0231 / +0,48%).
 
Курсы валют / banki24.by
      
       
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
