Курс долара ў Беларусі на мінімуме амаль за пяць месяцаў

Курсы долара і еўра зніжаюцца / Reuters
Курс долара ў Беларусі зноў пачаў зніжацца, ён на мінімуме амаль за пяць месяцаў. Курс еўра на мінімуме за год і тры месяцы. Расійскі рубель трымаецца на максімуме больш чым за пяць месяцаў.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 20 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,2239 (-0,0370 / -1,13%),
EUR: 3,3500 (-0,0460 / -1,35%),
RUB: 3,5627 (+0,0135 / +0,38%),
CNY: 4,3775 (-0,0596 / -1,34%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.