Крымінальнага аўтарытэта асудзілі за палітыку і прызналі экстрэмістам

Алег Ерашэнкаў / Белпол
У Мінскім абласным судзе вынеслі прысуд 59-гадоваму Алегу Ерашэнкаву (ранейшае прозвішча —— Ламакін). У прысудзе крымінальнага аўтарытэта фігуруюць палітычныя артыкулы. Праз гэта ён трапіў у "спіс экстрэмістаў", які складае МУС, заўважыла "Наша Ніва".
Ерашэнкаў — механік з аўтасэрвісу. Дзяржмедыя ахарактарызавалі яго як "аўтарытэта з пэўных колаў". У яго шмат ранейшых судзімасцяў за разбой, крадзяжы, угоны, а таксама іншыя злачынствы.
У цяперашнім прысудзе Ерашэнкава фігуруюць два палітычныя артыкулы — заклікі да захопу ўлады (361 ч. 3) і ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні (361-1 ч. 3). Акрамя таго, там цэлы шэраг непалітычных — дапамога ў прымусе да выплаты доўгу, пагроза забойства, разбой і распусныя дзеянні ў дачыненні асобы, маладзейшай за 16 гадоў.
Абвінавачванне ў публічнай дэманстрацыі порна ў судзе знялі.
Таксама сілавікі спадзяюцца даказаць, што менавіта Ерашэнкаў здзейсніў забойства ў 1997 годзе. Тады з яго рэвальвера забілі чалавека, але мужына сцвярджае, што страляў не ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.