Краіны СНД будуць абменьвацца звесткамі пра спартыўных фанатаў-хуліганаў

Краіны СНД будуць абменьвацца звесткамі пра спартыўных фанатаў-хуліганаў

Міністэрствы ўнутраных спраў краін СНД будуць абменьвацца інфармацыяй пра нефармальныя аб'яднанні спартыўных фанатаў. Гэта будзе рабіцца, каб запабегнуць правапарушэнням, перадае БЕЛТА.

Адпаведнае рашэнне было прынятае 2 верасня на Савеце міністраў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц СНД.

Міністр унутраных спраў Расіі Уладзімір Калакольцаў дадаў, што гэтая тэма асабліва актуальная для яго краіны, бо ў 2018 годзе ў Расіі пройдзе чэмпіянат свету па футболе.

Сёння на пасяджэнні міністры таксама прынялі рашэнні па развіцці ўзаемадзеяння ў сферы барацьбы з абарачэннем псіхатропных рэчываў і наркатычных сродкаў. Міністры ўнутраных спраў разгледзелі меры па ўдасканаленні супрацоўніцтва для процідзеяння крадзяжам аўтатранспарту і злачынствам у сферы інфармацыйных тэхналогій.

Фота: БЕЛТА