Клас адной з віцебскіх школаў апынуўся на каранціне, дзеці вучацца "праз вайбер"
Клас адной з віцебскіх школаў апынуўся на каранціне, дзеці вучацца дыстанцыйна, паведамляе Радыё Свабода. Дадатковыя захады бяспекі ўведзены 2 сакавіка ў сувязі з выпадкам захворвання на каранавірус у супрацоўніцы кампаніі "Марка". Па словах дырэктара 44-й віцебскай школы Сяргея Піталенкі, на хатняе навучанне перавялі 22 васьмікласнікаў: "Дзеці вучацца праз інтэрнэт, праз вайбер... Настаўнікі дасылаюць ім неабходную інфармацыю". Прычыну ён не назваў. Дырэктар кажа, што ў навучальнай установе няма панікі, вучні іншых класаў — на занятках.
Па некаторых звестках, на каранціне ў Віцебску знаходзяцца некалькі класаў, але афіцыйнага пацверджання няма.
У Беларусі на сённяшні дзень вядома пра тры выпадкі захворвання на каранавірус, адзін з іх — у Віцебску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.