Кіроўцы мясакамбіната падчас паездак у Расію прысвоілі 200 млн

Там двое мужчын здабывалі фальшывыя рахункі гасцініц з касавымі чэкамі, якія мусілі пацвердзіць факт пражывання і захоўвання на аўтастаянках службовых аўтамабіляў. Агулам абвінавачаным налічылі больш за 200 млн рублёў.

Як паведамляе БЕЛТА, у адносінах правапарушальнікаў распачатая крымінальная справа па артыкулах "прысвойванне грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры" і "махлярства, здзейсненае паўторна". Цяпер праваахоўнікі высвятляюць прычыны і ўмовы здзяйснення злачынстваў.

Фота — bymedia.net