Кіроўцу, які вазіў на капоце аўтамабіля знаёмага, будуць судзіць

Кіроўцу, які вазіў на капоце аўтамабіля знаёмага, будуць судзіць

Кіроўцу, які вазіў на капоце аўтамабіля знаёмага, будуць судзіць. Расследаванне крымінальнай справы ўжо скончанае. 20-гадовага мінчука вінавацяць у "парушэнні правілаў дарожнага руху, якія пацягнулі па неасцярожнасці нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў" (ч. 2 арт. 317 КК) і ў "пакіданні ў небяспецы" (ч. 3 арт. 159), паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску Аляксей Клімовіч.

Здарэнне адбылося позна ўвечары 1 ліпеня 2016-га. Жыхар сталіцы ў раёне вуліцы Убарэвіча папрасіў свайго знаёмага пакатаць яго на капоце аўтамабіля. Пасля гэтага ён лёг на капот, а кіроўца распачаў рух па асфальтаванай дарозе з хуткасцю каля 15 кіламетраў за гадзіну. Не маючы дастатковага досведу кіравання транспартным сродкам, вадзіцель выкарыстаў няправільныя прыёмы тармажэння, у выніку чаго пасажыр зваліўся на праезную частку і атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Кіроўца яму не аказаў дапамогу, з месца здарэння з'ехаў.

Матэрыялы крымінальнай справы атрымаў пракурор для іх накіравання ў суд.