Хуткасная электрычка з Мінска ў аэрапорт з'явіцца не раней за 2028 год

Электрычка, ілюстрацыйнае фота

Электрычка, ілюстрацыйнае фота

Хуткасная электрычка з Мінска да Нацыянальнага аэрапорта з'явіцца не раней за 2028 год. Па дарозе яна будзе рабіць толькі адзін прыпынак — у індустрыяльным парку "Вялікі Камень".

Цягнік будзе адпраўляцца з чыгуначнага вакзала. Маршрут пройдзе ўздоўж трасы М2, якая вядзе ў аэрапорт і каля Кургана Славы паварочвае направа. Будаваць неабходную інфраструктуру давядзецца амаль з нуля. Таму на рэалізацыю праекта і спатрэбіцца тры-чатыры гады. Цяпер "фарміруюцца крыніцы фінансавання" — шукаюць ад 600 да 900 млн долараў.

10 гадоў таму цягнік з "Мінска-Пасажырскага" ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" ужо запускалі . Ён хадзіў пяць разоў на суткі. Пасажыры праводзілі ў дарозе 1 гадзіну 5 хвілінаў — гэта вельмі доўга, таму паслуга не карысталася попытам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.