Каранавірус прыйшоў і ва Украіну
Каранавірус прыйшоў і ва Украіну. Першы выпадак заражэння ў нашай паўднёвай суседцы зафіксавалі ў Чарнаўцах. Пра яго распавёў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар Украіны Віктар Ляшко. Паводле яго слоў, былі падазрэнні ў чатырох чалавек і ў адным выпадку яно пацвердзілася. Лекары працуюць з людзьмі, якія кантактавалі з заражанай.
Дагэтуль было вядома пра пяць выпадкаў заражэння ўкраінцаў каранавірусам, але гэта адбылося ў замежжы — у Італіі і на лайнеры Diamond Princess, паведамляе hromadske.ua.
На сённяшні дзень у 72 краінах свету зафіксавана амаль 91 тысяча выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй, памерлі ўжо ўжо 3116 чалавек. У Беларусі афіцыйна заяўлена пра трох хворых. Каранавірус таксама прышоў да іншых нашых суседзяў — Расіі, Літвы, Латвіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.