"Камунарка" выпусціла цукеркі "са смакам беларускай мовы"

Цукеркі з беларускай мовай

Цукеркі з беларускай мовай / інстаграм-акаўнт "Камунаркі"

Фабрыка "Камунарка" выпусціла цукеркі ў новым дызайне — на абгортцы арнамент і беларускія словы.

"Мы радыя прэзентаваць вам нашы цукеркі "Родныя словы" — навінку, напоўненую любоўю да Беларусі.
"Родныя словы" — гэта больш, чым проста цукеркі. Гэта пачастунак з асаблівым сэнсам. Мы стварылі ўнікальны дызайн этыкеткі: на кожнай вы знойдзеце цікавыя беларускія словы з унікальным арнаментам. Гэта магчымасць паглыбіцца ў прыгажосць мовы і традыцый, проста смакуючы любімыя цукеркі", — напісалі вытворцы ў інстаграм-акаўнце.

Цукеркі ўжо ў продажы ў фірмовых крамах фабрыкі і пачынаюць паступаць у гандлёвыя сеткі па краіне. На смак гэта глазураваныя цукеркі з арахісам і вяршкамі.

У каментарах у Інстаграме карыстальнікі дзякуюць вытворцам і пішуць свае ўлюбёныя беларускія словы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.