Летась у Беларусі выйшла па-беларуску 12,5% кніг

Кнігі, ілюстрацыйнае фота

Кнігі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У 2024 годзе па-беларуску ў Беларусі выйшлі 893 кнігі з агульнай колькасці ў 7171 назву, паведамліла Кніжная палата РБ. Такім чынам беларускія выданні складаюць прыкладна 12,5% ад агульнай колькасці.

80,9% кніжных выданняў у Беларусі летась склалі рускамоўныя. Выданні на іншых мовах занялі 6,6% выдавецкага рынку. "Добра арганізаваны выдавецкі бізнес павінен быць арыентаваны на забеспячэнне экспартных магчымасцяў", — апраўдваюцца ў Кніжнай палаце.

Таксама ў Кніжнай палаце паведамілі, што наклад беларускамоўных кніг за 2024 год склаў 3,1 мільёнаў экзэмпляраў. Рускамоўных жа выйшла ў чатыры разы больш — 13 мільёнаў асобнікаў.

У Кніжнай палаце супакойваюць, што сёлета сітуацыя з беларускімі выданнямі паляпшаецца: за першае паўгоддзе колькасць кніг і брашур па-беларуску склала 13,9%. 

Летась у Беларусі выйшла па-беларуску 12,5% кніг
Статыстыка Кніжнай палаты Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.