Каля МКАД знайшлі трох загінулых мужчын (відэа)
Усе яны — жыхары вёскі Каралёў Стан Мінскага раёна. Старэйшаму было 35 гадоў, малодшым — па 26.
Як паведамляе БелаПАН, трупы загінулых знайшлі ўвечары 7 жніўня ў лесе насупраць моста праз Мінскую кальцавую аўтамабільную дарогу каля вуліцы Ілімскай. Упраўленне Следчага камітэта па Мінску высвятляе абставіны смерці мужчын.
Адзначаецца, што цялесных пашкоджанняў, якія сведчылі б пра крымінальны характар смерці, у загінулых няма. Аднак ёсць усе падставы сцвярджаць, што прычынай смерці магло стаць ужыванне наркотыкаў. Прызначаныя экспертызы.
Здымак з архіву. Фота — Metro